Кожны народ 21 лютага адзначае дзень роднай мовы.
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі. знаёмымі.
На гэтым тыдні ва ўстанове адукацыі “Калінкавіцкі дзяржаўны каледж меліярацыі” выкладчык Шкрадава С.П. правяла для вучняў першага курса мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы.
18 лютага ў групе №12 прайшоў моўны турнір “Таямніцы роднай мовы”. Перамогу атрымала каманда “Каласкі”.

